Польскія памежнікі апублікавалі чарговае відэа, на якім людзі ў хакі каардынуюць мігрантаў. Палякі сцвярджаюць, што так іх беларускія калегі дапамагаюць уцекачам перасякаць мяжу.
"Замежнікаў прывозяць у памяшканне былога беларускага памежнага паста, дзе яны чакаюць далейшых указанняў", — піша памежная служба Польшчы ў сваім акаўнце ў Твітары. І дадае відэа з дрона.
Напярэдадні польскія памежнікі апублікавалі відэа, на якім беларускія памежнікі паказваюць мігрантам напрамак руху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут