Польскія памежнікі 3 лістапада зафіксавалі 433 спробы незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Былі зарыманыя 9 чалавек — шэсць грамадзян Ірака, двое грамадзян Сірыі, адзін грамадзянін Турцыі. 67 чалавек было вырашана выдаліць за межы Польчы.
Агулам ад жніўня 2021-га польскія памежнікі спынілі больш за 30 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. Гэта значыць, па 10 тысяч за месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут