Палітзняволенай Вользе Кронда забаранілі хадзіць у казіно. Яе прысудзілі да трох год "хатняй хіміі" і штрафу ў памеры 3000 рублёў за каментар у адрас сілавіка.
Жанчыну абвінавацілі ў абразе міліцыянера Руслана Куцко ў інтэрнэце і прымусілі заплаціць яму “маральную кампенсацыю”. Але яна гэтага не зрабіла. Цяпер ёй забаранілі наведваць казіно і гуляць у азартныя гульні, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.
Раней падобнае рашэнне суд вынес у Мінску: 75-гадовай Ніне Багінскай забаранілі наведваць казіно, гуляць у азартныя гульні і выязджаць за мяжу з-за неаплачанага штрафу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут