Палітзняволенаму Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 сутак ў ШІЗА

07/12/2021 - 06:46

Палітзняволенаму Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 сутак ў штрафным ізалятары (ШІЗА), паведамляюць праваабаронцы. 

За што на гэты раз Банцэра змясцілі ў штрафны ізалятар — невядома. Першыя 10 сутак палітвязень атрымаў 25 лістапада за тое, што запісаў відэа пра ўмовы ўтрымання на "хіміі", дзе адбывае пакаранне, і паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Адміністрацыя палічыла гэта парушэннем рэжыму. 

Агулам са жніўня Банцэр адседзеў у ШІЗА віцебскай папраўчай установы ўжо 70 сутак.

Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года "хіміі" па абвінавачанні ў хуліганстве: ён станчыў без штаноў перад міліцыянтам. Падчас суда гродзенец трымаў сухую галадоўку ў СІЗА 16 сутак. У тэрмін "хіміі" яму залічылі час у СІЗА, і пасля пераліку (адзін дзень у СІЗА раўняецца двум дням "хіміі") яму заставалася сядзець 8 месяцаў. Палітвязень Банцэр адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі