Расійскі рэактыўны БПЛА ўпаў у Петрыкаўскім раёне, яго не змог перахапіць знішчальнік

22/08/2026 - 20:27

Перад падзеннем дрон пралецеў 306 кіламетраў / rbc.ua

Расійскі рэактыўны беспілотнік "Бандэроль" пацярпеў крушэнне ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Пра гэта паведамляе "Флагшток" са спасылкай на ўкраінскі маніторынгавы канал.

Паводле дадзеных канала "Вока Гора", перад падзеннем дрон пралецеў 306 кіламетраў, з якіх 120 кіламетраў — над тэрыторыяй Беларусі. Прычынай крушэння стала недахоп паліва пасля працяглага палёту. 

Для перахопу мэты быў падняты беларускі знішчальнік Су-30, аднак збіць беспілотнік не ўдалося.

Згодна з візуалізацыяй украінскіх OSINT-аналітыкаў, месца падзення дрона знаходзіцца ў раёне вёскі Лучыцы.

Раней "Флагшток" са спасылкай на ўкраінскі тэлеграм-канал "еРадар" паведамляў, што ўварванне беспілотніка ў паветраную прастору Беларусі адбылося каля 04:00 22 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі