Applepicker і Mnogolun напісалі модных песень і едуць на Burning Man

23/08/2026 - 15:24

 Applepicker і Mnogolun  / асабісты архіў

Беларускія музыкі Мікіта Арлоў і Айлар Татаранка аб'ядналіся ў межах сваіх сольных праектаў Applepicker і Mnogolun і едуць на Burning Man — яны будуць адказваць за музычны складнік у беларускім лагеры MARA Camp.

Паездка на Burning Man для музыкаў стала магчымай праз іх перамогу ў конкурсе "Выклік". Цяпер Мікіта і Айлар дапрацавалі трэк "Ці ў бок", выклалі на стрымінгавыя платформы і 23 жніўня прэзентуюць яго і іншыя супольныя трэкі ў варшаўскім клубе SPATIF. Пачатак канцэрта ў 20:00. Дагэтуль, у 16:30 у клубе пакажуць фільм пра Мікіту Арлова, які зняў дакументальны праект "Твары". 

Увогуле сённяшні івент — першы сумесны для "Твараў" і Беларускага музычнага медыя К6. Яны аб'ядналіся, каб фіксаваць беларускае культурнае жыццё ў эміграцыі і распавядаць пра творчых людзей, якія не навідавоку, але робяць крутыя рэчы. 

Burning Man — штогадовы часовы горад-утопія, які ўзнікае ў пустыні Блэк-Рок у амерыканскім штаце Невада. Фестываль доўжыцца тыдзень з канца жніўня да пачатку верасня (у 2026 годзе пройдзе з 31 жніўня па 7 верасня). Гэта сусветна вядомая падзея, прысвечаная мастацтву, самавыражэнню і супольнасці, куды прыязджаюць дзясяткі тысяч удзельнікаў. Беларускі лагер "Мара" удзельнічае ў фэсце другі год запар. За яго адказны прадпрымальнік Валерый Астрынскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі