Палітзняволенага журналіста Аляксандра Манцэвіча пачнуць судзіць 27 верасня

14/09/2023 - 16:56

Аляксандр Манцэвіч  / spring96.org

Палітзняволенага журналіста Аляксандра Манцэвіча пачнуць судзіць 27 верасня ў Маладзечне. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын, паведамляюць праваабаронцы. Манцэвіча абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь".

Галоўнага рэдактара недзяржаўнай "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча затрымалі ў сакавіку ў Вілейцы. Следчыя заяўляюць, што ў 2020-2023 гадах ён разам з іншымі супрацоўнікамі рэдакцыі нібыта распаўсюджваў "заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады", у друкаваным выданні і на інтэрнет-рэсурсах.

"Рэгіянальная газета" была вядучым недзяржаўным грамадска-палітычным выданнем Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе рэжым аб'явіў яе сайт "экстрэмісцкім". Пасля гэтага выданне абнаўляла толькі сацсеткі. У красавіку 2023-га "Рэгіянальную газету" ў РБ дадалі ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі