Палітык прапанаваў ўвесці перапынак падчас працоўнага дня для сэксу

22/02/2017 - 05:36

Шведскі палітык прапанаваў ўвесці перапынак падчас працоўнага дня для таго, каб супрацоўнікі маглі пайсці дахаты і заняцца сэксам. Пры гэтым перапынак мусіць аплочвацца.

"Маюцца даследаванні, якія даказваюць, што сэкс карысны. Гэта дапаможа палепшыць адносіны", — цытуе словы чальца гарадскога савета шведскага гарадка Эвертурнэа Пера-Эрыка Мускаса ria.ru. Палітык мяркуе, што шведскія пары недастаткова часу бываюць разам. Ён прызнае, што перапынак на сэкс некаторыя шведы могуць скарыстаць "не па прызначэнні", напрыклад, пойдуць на прагулку.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі