Палітвязнямі прызнаныя 10 чалавек, у тым ліку музыкі гурта Irdorath

10/08/2021 - 16:40

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Гэта Уладзімір Кобрынец, Ілля Верамей, Яўген Рубашка, Аляксандр Бялоў, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пётр Марчанка, Юлія Марчанка, Антон Шніп і Аляксей Якубук.

Частка затрыманых — гэта музыкі, якіх у МУС назвалі "групай дудароў". Гэта гурт Irdorath і іх сябры, затрыманыя некалькі дзён таму на лецішчы пад Мінскам за ўдзел у акцыях пратэсту мінулым летам. 

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты ўсіх палітвязняў, спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр.

Цяпер у Беларусі налічваецца 627 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі