Палітвязня Паўла Севярынца пазбавілі працяглага спаткання

13/06/2022 - 08:52
Павел Севярынец у судзе

Палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае тэрмін у папраўчай калоніі горада Шклова, пазбавілі працяглага спаткання. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Яны нагадваюць, што апошні раз у Севярынца працяглае спатканне было летась у снежні.

Аднак у красавіку гэтага года адміністрацыя шклоўскай калоніі прызнала яго "злосным парушальнікам рэжыму". У якасці пакарання яму скарацілі колькасьць званкоў дамоў і грашовых пераводаў. Нядаўна Севярынец паведаміў родным, што яго яшчэ і пазбавілі працяглага спаткання.

Паўла Севярынца затрымалі ў чэрвені 2020 года — за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў. У той дзень ён быў ля Камароўскага рынку, дзе праходзіў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Праз год — у траўні 2021 — яго асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго, а таксама яшчэ шэсць чалавек, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў.  Усе яны прызнаныя палітвязнямі. Вырак суда Севярынец сустрэў словамі: "Беларусь будзе вольнай! Верым! Можам! Пераможам!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі