Палітвязня Паўла Севярынца этапавалі з Магілёва ў шклоўскую калонію

18/09/2021 - 15:58

Палітвязня Паўла Севярынца этапавалі з магілёўскай турмы ў шклоўскую папраўчую калонію № 17. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Вольга Севярынец. Яна нагадвае, што менавіта ў гэтай калоніі памёр пры нявысветленых абставінах палітвязень Вітальд Ашурак. Два тыдні Севярынец будзе ў каранціне.

У траўні Севярынца асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Апеляцыйны суд пакінуў прысуд без зменаў, але быў пералічаны 1 дзень СІЗА за 1,5 дні калоніі. Таму з тэрміна засталося 5,5 года. За кратамі палітык і пісьменнік знаходзіцца з 7 чэрвеня 2020 года. Дома яго чакаюць жонка і маленькі сын.

Партрэт Францішка Севярынца, які даслаў сям'і Павел Севярынец / facebook.com/vola.sieviaryniec

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі