Ігар Лосік / RFE/RL
Палітзняволены Ігар Лосік, верагодна, знаходзіцца ў калоніі ў памяшканні камернага тыпу, піша тг-канал "Позірк".
Прычына і тэрмін пакарання Лосіка невядомыя.
Апошні ліст ад яго бацькам прыйшоў 20 лютага. Таксама палітвязню не дазваляюць сустрэцца з адвакатам.
Паведамляецца, што Лосік шмат чытае, яго выводзяць на прагулкі.
Ігара Лосіка затрымалі ў чэрвені 2020-га, яшчэ да выбараў. Па "справе Ціханоўскага" яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго жонку Дар'ю асудзілі за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" і за тое, што называла мужа палітвязнем. Дачка Лосікаў знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Ёсць звесткі, што 15 сакавіка Ігар Лосік спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут