Палітвязня Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у "спецкалідоры" мінскага СІЗА №1

25/08/2022 - 15:30

Палітвязня Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у "спецкалідоры" мінскага СІЗА №1. Гэта паўпадвальнае памяшканне з дрэннымі ўмовамі, піша @viasna96.

Бяляцкі — старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" (у Беларусі ён пазбаўлены рэгістрацыі). Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і з таго часу застаецца за кратамі. Разам з паплечнікамі, з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам, Алеся Бяляцкага абвінавачваюць у "нясплаце падаткаў у буйным памеры". Следства працягнутае да 14 кастрычніка 2022-га. Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні. Яго адрас: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Алесю Віктаравічу Бяляцкаму. 25 верасня яму споўніцца 60 гадоў.

У 2011-2014 гадах Бяляцкі ўжо знаходзіўся ў зняволенні, быў прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі