Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 18 сакавіка, у Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі па краіне чакаецца слабы туман, у цэнтральных і ўсходніх раёнах на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — усходні, паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 8-14 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны чакаецца +6...+7 градусаў.
У чацвер, 19 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, у цэнтральных і ўсходніх раёнах на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе -4...+3 градусы. Удзень чакаецца 7-14 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут