Паліцыя Чачні паведаміла, што спыніла крымінальную справу супраць Амрыева

15/06/2017 - 13:23

Паліцыя Чачні спыніла крымінальны пераслед супраць чэмпіёна свету па змяшаных баявых мастацтвах (ММА) Мурада Амрыева, піша "Новая газета". З такім паведамленнм выступіла прэс-служба МУС Чачэнскай Рэспублікі.

Амрыеў праходзіў падазраваным па справе аб выкарыстанні заведама падложнага дакумента: у яго пашпарце работнікі пашпартнага стала зрабілі абдрукоўку. 

У 2013 годзе Мурада Амрыева затрымалі, каб завабіць з Нямеччыны яго старэйшага брата, падазраванага ў замаху на высокапастаўленага міліцэйскага чыноўніка Чачні. У міліцыі Амрыева катавалі, як распавёў спартовец. Пасля гэтага ён уцёк ва Украіну, за якую выступаў апошнія гады. У чэрвені Амрыеў прыязджаў у Расію, дзе яго затрымалі ў Бранску, аднак адтуль яму ўдалося ўцячы. Потым спартоўца затрымалі ў беларускім Добрушы і перадалі расійскім сілавікам. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі