Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект бюджэту на 2016 год

18/12/2015 - 12:06

18 снежня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект бюджэту Беларусі на 2016 год. За яго прыняццё прагаласавалі 105 з дэпутатаў.

Як перадае з Палаты прадстаўнікоў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, прыняццё бюджэту ў другім чытанні заняло каля 8 хвілінаў. Як паведамлялася раней, першае чытанне законапраекту 17 снежня заняло 50 хвілін. Гэтая розніца выглядае яшчэ больш дзіўнай, калі ўлічыць, што ў другім чытанні галасаванне за бюджэт павінна адбывацца асобна па кожным артыкуле.

Бюджэт-2016 за 50 хвілін і чатыры пытанні ад двух дэпутатаў

Згодна з дакументам, на 2016 год фарміраванне дзяржаўнага бюджэту зроблена з прафіцытам у 17 трлн 172,4 млрд рублёў. Даходы плануюцца ў 180 трлн 590,2 млрд рублёў з ростам да чаканага выканання бюджэту 2015 на 9,6%. Выдаткі сфармаваныя ў 163 трлн 417,9 млрд (рост да чаканага выканання 2015 года — 6,9%).

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі