Падпісаная дэкларацыя аб незалежнасці Каталоніі

11/10/2017 - 06:29

Позна ўвечары 10 кастрычніка была падпісаная дэкларацыя аб незалежнасці Каталоніі. Свае подпісы пад дакументам паставілі старшыня каталонскага ўраду Карлес Пучдэмон, яго намеснік Арыёл Жункерас і спікер парламента Карме Форкадэль. Падпісалі дэкларацыю і дзясяткі дэпутатаў ад партый, якія выступаюць за незалежнасць Каталоніі (у парламенце яны маюць большасць). Аднак дакумент яшчэ не набыў сілу. Парламент яго разгледзіць толькі ў выпадку, калі перамовы з Мадрыдам будуць безвыніковыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак Пучдэмон заклікаў парламент адкласці аб’яўленне незалежнасці, паколькі ён спадзяецца дасягнуць з Мадрыдам “узгодненага рашэння”. Як вядома, 1 кастрычніка ў Каталоніі прайшоў рэферэндум, на якім падаўляючая большасць удзельнікаў выказалася за незалежнасць. Улады Іспаніі вынікі рэферэндума не прызнаюць і пагражаюць “прыняць меры па аднаўленню закона і дэмакратыі” ў рэгіёне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі