Падчас расійскага ўдару па Кіеве разбураны Нацыянальны музей "Чарнобыль"

24/05/2026 - 14:10

Разбураны музей "Чарнобыль" / ДСНС Украіны

Падчас расійскага ўдару па Кіеве разбураны Нацыянальны музей "Чарнобыль". Яго адкрылі пасля рэканструкцыі толькі месяц таму, да 40-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі.

Музей мясціўся ў гістарычным будынку Пажарнай каланчы пачатку XX стагоддзя. У 1980-я тут працавала пажарнае ўпраўленне, якое адным з першых было прыцягнутае да ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Будынку быў нададзены статус помніка архітэктуры.

"Свядомая атака на гісторыю, памяць і праўду", — напісаў пра ўдар па музеі міністр унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка. 

Разбураны музей "Чарнобыль" / ДСНС Украіны
Разбураны музей "Чарнобыль" / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі