Падчас паводкі ў Расіі затапіла вёску, заснаваную беларусамі (фота)

12/07/2019 - 11:16
Поймы пасля паводкі / Антон Карлінер спецыяльна для "Новой газеты"

Вёска Паберагі ў Іркуцкай вобласці Расіі моцна пацярпела ад нядаўняй паводкі. Гэтае паселішча ў 1904 годзе заснавалі высланыя беларусы — іх нашчадкі жывуць там і цяпер. Спачатку хаты стаялі вышэй, а потым іх перанеслі на бераг ракі Іі. Уласна, слова "поберега" і абазначае берагавую паласу ракі, якая агаляецца пры сярэднім і нізкім узроўні вады.

Жыхарам Паберагоў пра паводку не паведамілі. Людзей не эвакуявалі: калі вада пачала падымацца, яны ўцяклі з дамоў на ўзгорак, а пасля пачалі на лодках ратаваць кароў, свіней і сабак. Пра тое, як гэта было, расказвае "Новая газета".

Сур'ёзнае паводка здарылася ў Іркуцкай вобласці Расіі ў пачатку ліпеня. Праз дажджы вада ў рэках паднялася і пачала змываць дамы, разбураць дарогі і гаспадарчыя пабудовы. Сімвалам трагедыі стаў гарадок Тулун, жорсткае відэа з якога запоўнілі СМІ і сацыяльныя сеткі. У горад прыехалі дзясяткі валанцёраў і чыноўнікаў.

У той жа час паводка ў маленькіх вёсках Тулунскага раёна, дзе людзі таксама страцілі свае дамы, засталася па-за ўвагай. Паберагі сталі адной з такіх разбураных вёсак, у якую не прыехалі валанцёры, чыноўнікі і журналісты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі