26 лютага ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. З-за таго, што “Крумкачы” не атрымалі ліцэнзію, замест іх у календары прысутнічае “16-я каманда”. Клуб мае тры дні, каб падаць апеляцыю. Атрымліваецца, што альбо “Крумкачы” будуць усё ж дапушчаныя да першынства, альбо іх можа замяніць каманда з першай лігі (мінскае “Тарпеда”). Сітуацыя мусіць высветліцца ў бліжэйшы час. Дарэчы, у “Крумкачоў” з’явіўся спонсар-замежнік, які мае 51% акцый.
Паводле лёсавання, у першым туры чэмпіянату, які прызначаны на 30-31 сакавіка і на 1 красавіка, сустрэнуцца:
“Дынама” (Мінск) — “Тарпеда-БелАЗ”,
“Іслач” — “16-я каманда”,
“Гарадзея” — “Дняпро”,
“Гомель” — “Слуцк”,
“Нёман” — “Віцебск”,
“Шахцёр” — “Дынама” (Брэст),
“Прамень” — “Мінск”,
БАТЭ — “Смалявічы”.
У 2-м туры 6-8 красавіка згуляюць:
“Тарпеда-БелАЗ” — “Смалявічы”,
“Мінск” — БАТЭ,
“Дынама” (Брэст) — “Прамень”,
“Віцебск” — “Шахцёр”,
“Слуцк” — “Нёман”,
“Дняпро” — “Гомель”,
“16-я каманда” — “Гарадзея”,
“Дынама” (Мінск) — “Іслач”.