Выбух у Зябраўцы пад Гомелем пракаментаваў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Пры гэтым ён прызнаў, што Беларусь акупаваная расійскімі войскамі.
"Эпідэмію тэхнічных аварый на ваенных аэрадромах у Крыме і Беларусі ru-вайскоўцам варта разглядаць як перасцярогу звыш: забудзьцеся пра Украіну, здыміце форму і ідзіце. Ні ў акупаваным Крыме, ні ў акупаванай Беларусі вы не зможаце пачувацца ў бяспецы. Карма знойдзе паўсюль", — напісаў Падаляк у Твітары.
Выбухі на авіябазе ў Зябраўцы адбыліся ў ноч на 11 жніўня. Афіцыйная версія Мінабароны Беларусі — загарэўся рухавік ў машыне беларускага войска. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая з'явілася ў інтэрнэце, там быў падарваны расійскі шматмэтавы радар кіравання агнём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут