Пад Віцебскам у ДТЗ загінуў кіроўца легкавіка, двое пасажыраў траўмаваныя

21/09/2019 - 12:30

Пад Віцебскам у ДТЗ загінуў кіроўца аўтамабіля ВАЗ. Як паведамляе абласная ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, здарэнне адбылося 21 верасня каля 10:00  непадалёк ад вёскі Вярхоўе.

32-гадовы жыхар Віцебскага раёна, які знаходзіўся за рулём легкавіка, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Там машына ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. У выніку шафёр сканаў на месцы. Двое яго пасажыраў, мужчын 1984 і 1988 гадоў нараджэння атрымалі траўмы.

ДАІ і следча-аператыўная група высвятляюць акалічнасці здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі