Пад санкцыі ЗША трапілі 13 беларускіх вайскоўцаў

09/05/2022 - 13:09

13 службовых асоб з Узброеных сіл Беларусі трапілі пад санкцыі ЗША. Пра гэта піша выданне The Washington Post. 

"Забарона на выдачу віз, якая распаўсюджваецца на 2596 расійскіх вайскоўцаў і 13 беларускіх вайсковых службовых асоб, сярод якіх падазраваныя ва ўдзеле ў расправе над мірным насельніцтвам у Бучы, прыгарадзе Кіева, які стаў сінонімам жудасных ахвяр вайны", — гаворыцца ў матэрыяле.

Амерыканскія журналісты спасылаюцца на заяву дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі