Пад расійскім абстрэлам Вінніцы загінуў выпускнік Мінскай сувораўскай вучэльні

19/07/2022 - 12:15

Сярод 25 загінулых ад расійскіх ракет у Вінніцы — вайсковец з Беларусі, выпускнік Мінскай сувораўскай вучэльні. Палкоўніку Алегу Макарчуку было 48 гадоў.

Сувораўскую вучэльню ў Мінску ён скончыў у 1990 годзе. Пасля паступіў у авіяцыйна-інжынерную вучэльню ў Харкаве і працягнуў службу ва Узброеных сілах Украіны. 5 красавіка 2022 года афіцэр атрымаў ад Зяленскага ордэн Данілы Галіцкага.

Увогуле сярод загінулых у Вінніцы — тры афіцэры ВПС Украіны. Расійская прапаганда сцвярджае, што нанесла ўдар па будынку, дзе адбывалася нарада ўкраінскіх афіцэраў і замежных пастаўшчыкоў зброі. Але з таго, што вядома на гэты момант, мірных жыхароў загінула нашмат больш, чым вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі