Пад Пружанамі загінуў 24-гадовы матацыкліст: сутыкнуўся з лосем

16/07/2017 - 15:50

Пад Пружанамі загінуў 24-гадовы матацыкліст: аварыя адбылася позна ўвечары 15 ліпеня на 153-м кіламетры аўтадарогі Р-88 “Пясчатка-Свіслач”. Малады чалавек, жыхар Кобрына, ехаў на матацыкле “Сузукі” і сутыкнуўся з лосем, які раптоўна выскачыў на дарогу, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

Байкер атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы і загінуў на месцы. Лось, мяркуючы па фота з месца здарэння, застаўся жывым.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі