Пад новыя санкцыі ЗША трапіла "СветлагорскХімвалакно"

30/09/2022 - 16:08
Прадпрыемства пакаралі за ажыццяўленне паставак кампаніям з абароннага сектара РФ / БЕЛТА

Мінфін ЗША апублікаваў новы санкцыйны спіс. Санкцыі ўведзены супраць Расіі пасля анэксіі Масквой акупаваных украінскіх тэрыторый. У ім сотні расійскіх чыноўнікаў і членаў іх сем'яў (Сяргея Шайгу, Дзмітрыя Мядзведзева, Сяргея Сабяніна і іншых). 

Новыя санкцыі закранулі і Беларусь. У "чорны спіс" трапіла беларускае прадпрыемства "СветлагорскХімвалакно". Яго пакаралі за ажыццяўленне паставак кампаніям з абароннага сектара РФ.

home.treasury.gov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі