Пад Мінскам затрымалі 12 "мінёраў", якія працавалі на адну краму наркотыкаў

21/03/2019 - 08:43

На працягу некалькі дзён міліцыянты Мінскай вобласці затрымалі 12 закладчыкаў, якія працавалі на адну інтэрнэт-краму. Пры гэтым канфіскавана больш за 1,3 кілаграма розных псіхатропных рэчываў, паведамляе uvd-mo.gov.by.

Найбольш буйнымі закладнікамі былі два юнакі, якія некалькі месяцаў таму адслужылі тэрміновую службу. Пасля войска таварышы вырашылі разам займацца распаўсюдам наркотыкаў. Закладкі яны рабілі на тэрыторыі Мінска і ў прыгарадах. За некалькі месяцаў хлопцы сталі "працаваць" з вагой у 500-1000 грамаў наркотыкаў. Яны нават знялі дом недалёка ад Мінска, дзе фасавалі наркотык на больш дробныя партыі — па 25-50 грамаў. Гэтыя партыі яны раскладвалі для мінёраў меншага рангу. Тыя дзялілі атрыманы наркотык на разавыя дозы і рабілі "закладкі" для спажыўцоў. Дома і ў машыне ў хлопцаў праваахоўнікі знайшлі каля 1,2 кг розных наркотыкаў.

На працягу некалькі дзён былі выяўленыя і затрыманыя яшчэ 10 больш дробных закладчыкаў (шасцёра з іх мінчукі). Самаму малодшаму закладчыку 15 гадоў, а самаму старэйшаму — 27. Прычым трох з іх сёлета ўжо затрымлівалі за незаконны абарот наркотыкаў, і яны чакалі суда. Двое з гэтых траіх (у тым ліку і непаўналетні) маглі разлічваць на пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, бо затрымліваліся за захоўванне наркотыку. 

Цяпер на ўсіх закоадчыкаў пачалі крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, а крымінальная адказнасць за гэта пачынаецца з 14 гадоў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі