Пад Мінскам ў аўтааварыі бус змяў кабіну грузавіка і сам аказаўся пакамечаным

08/05/2018 - 09:42

На магілёўскай трасе пад Мінскам адбылася сур'ёзная аўтааварыя, піша abw.by. Здарэнне адбылося 8 траўня на 14-м кіламетры трасы, перад развязкай на Сосны. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ удзельнічалі два грузавікі і мікрааўтобус. Мяркуецца, што кіроўца грузавіка экстрана тармазіў, "падняўшы" на кабіну бус, які ехаў наперадзе. Пры гэтым мікрааўтобус раздушыў кабіну грузавіка. Сам бус атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, стукнуўшыся аб цыстэрну, якая стаяла наперадзе.

Афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка паведаміла, што ратавальнікі дэблакавалі з аднаго аўтамабіля мужчыну, ён жывы. Супрацоўнікі МНС працягваюць работы на месцы аварыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі