Пад Мінскам міліцыянераў вучылі фармаваць атрады "народнага апалчэння"

25/07/2024 - 10:58

Міліцыянеры на занятках / t.me/NA_STRAGE/

У Гаранях пад Мінскам міліцыянераў вучылі фармаваць атрады "народнага апалчэння". У Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС прайшоў "вучэбна-метадычны збор". Яго ўдзельнікі адпрацоўвалі і дзеянні, якія будуць выконваць згаданыя падраздзяленні. Для гэтага на час заняткаў з сілавікоў стварылі атрад "народнага апалчэння", піша газета "На страже".

Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у РБ з 2022 года. У іх прымаюць толькі лаяльных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянераў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, паляўнічых), якім давядзецца дапамагаць міліцыі ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі" ў ахове розных аб'ектаў, дзяжурствах на блокпастах. Аднак, улічваючы нязначную колькасць лаяльных рэжыму грамадзян, гэтыя атрады не будуць шматлікія

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі