Пад масіраванай расійскай атакай аказаліся Палтава і Запарожжа

24/03/2026 - 12:17

Запарожжа пасля расійскай атакі / ДСНС Украіны

У ноч на 24 сакавіка расійскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па ўкраінскіх рэгіёнах. Выкарыстоўваліся як беспілотнікі, так і ракеты. У выніку атакі загінулі людзі ў Палтаве і Запарожжы, перадае hromadske.ua.

У Палтаве пашкоджаны жылыя дамы і гатэль — там пачаліся пажары. Ад расійскага ўдару загінулі два чалавекі, а яшчэ 11 чалавек атрымалі траўмы. Ім аказваюць дапамогу.

У Запарожжы разбураныя ці пашкоджаныя шматкватэрныя і прыватныя дамы, а таксама нежылыя будынкі. Адзін чалавек загінуў, яшчэ пяцёра былі параненыя. Кіраўнік Запарожскай АВА кажа, што колькасць пацярпелых павялічваецца.

У Харкаўскай вобласці дрон атакаваў электрычку, якая стаяла на станцыі. На месцы загінуў 61-гадовы пасажыр. Машыніст цягніка і яго памочнік атрымалі вострую рэакцыю на стрэс.

У сувязі з тым, што расійскія дроны і ракеты былі зафіксаваныя і ў заходніх абласцях Украіны, Польшча падняла ў паветра некалькі знішчальнікаў і самалётаў ранняга радыёлакацыйнага выяўлення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі