Пад Кіевам пасля расійскай атакі больш за суткі тушаць пажар

13/06/2024 - 08:55

Пажар на прадпрыемстве ў Кіеўскай вобласці / @dsns_telegram

У Кіеўскай вобласці ратавальнікі больш за суткі тушаць пажар на прамысловым прадпрыемстве, паведамляе Hromadske. Пажар пачаўся пасля расійскага нападу — ва ўкраінскай службе па надзвычайных сітуацыях раней казалі, што ўзгаранне здарылася "з прычыны падзення абломкаў".

У чацвер на ліквідацыі пажару працавалі каля 250 пажарных, 98 адзінак тэхнікі і чатыры пажарныя цягнікі.

У ноч на 12 чэрвеня расіяне нанеслі па Украіне ракетна-авіяцыйны ўдар. Былі прыменены ракеты паветранага і наземнага базіравання, а таксама ўдарныя беспілотнікі. Украінскія вайскоўцы збілі 29 з 30 паветраных цэляў. Па Кіеве былі выпушчаныя крылатыя ракеты Х-101/Х-555/Х-55. Для іх запуску выкарыстоўваліся стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС. У Крывым Рогу ракета патрапіла ў жылы сектар. Вядома аб 9 загінуўшых і 29 пацярпелых. Сярод параненых — пяцёра дзяцей. 

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы расійскай атакі / тут і далей @dsns_telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі