Пад Івацэвічамі перакулілася маршрутка, пацярпела пасажырка

26/01/2019 - 09:53

Пад Івацэвічамі ў ДТЗ трапіла маршрутка. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай абласной ДАІ, інцыдэнт здарыўся на трасе Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін.

Мікрааўтобус накіроўваўся ў Івацэвічы і на павароце ля аграгарадка Вулька-Аброўская машына з’ехала ў кювет, а затым перакулілася.

Пацярпела пасажырка, жыхарка Мінска 1973 года нараджэння. Яе даставілі ў лякарню з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай.

У ДАІ мяркуюць, што кіроўца маршруткі мог не ўлічыць умовы надвор’я і не абраў бяспечную хуткасць, таму машыну занесла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі