Пад Харкавам расцягнулася велізарная калона расійскай тэхнікі

10/04/2022 - 08:43
Здымак зроблены 8 красавіка / Maxar Technologies

Maxar Technologies апублікавала спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачная калона расійскай тэхнікі. Яна ідзе праз горад вялікі Бурлук, які знаходзіцца на ўсход ад Харкава.

На здымках Maxar бачныя "браняваныя машыны, грузавікі з артылерыяй і дапаможным абсталяваннем", піша CNN са спасылкай на Maxar Technologies.

Даўжыня калоны складае каля 12,8 кіламетраў.

Украінскія ўлады заклікаюць мірных жыхароў эвакуявацца з рэгіёну, паколькі расійскія войскі перагрупоўваюцца перад наступам на Харкаў. Увага расійскіх войскаў засяроджваецца на паўднёвай і ўсходняй Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі