Каля Гродна з танка абстралялі абласную кадэцкую вучэльню

25/08/2023 - 18:43

Будынак кадэцкай вучэльні ў Парэччы / ctv.by

У 30 кіламетрах ад Гродна з танка абстралялі абласную кадэцкую вучэльню. Пра здарэнне, якое адбылося ў аграгарадку Парэчча, паведамляе reform.by са спасылкай на сваю крыніцу. Снарад трапіў у пляц кадэцкага вучылішча, адрыкашэціў і разбурыў сцяну суседняга будынка. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Здарэнне адбылося ў першай палове жніўня. Танк удзельнічаў у вучэннях побач з Гожскім палігонам. Чаму экіпаж здзейсніў гэты стрэл, невядома. Афіцыйнай інфармацыі няма. Па неафіцыйнай, вайскоўцы аператыўна адрамантавалі будынак і ліквідавалі пашкоджанні.

У камандна-штабных вучэннях на Гожскім палігоне ўдзельнічала 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада.

Гродзенская абласная кадэцкая вучэльня дыслакуецца ў Парэччы з 2017 года.

Падчас вучэнняў на Гожскім палігоне ў жніўні 2023-га / t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі