Пад Чэрыкавам мікрааўтобус лоб у лоб сутыкнуўся з лесавозам

14/06/2026 - 12:00

Страшнае ДТЗ пад Чэрыкавам / ДАІ

Жахлівая аварыя пад Чэрыкавам: мікрааўтобус лоб у лоб сутыкнуўся з лесавозам. Паводле папярэдняй інфармацыі, бус выехаў на сустрэчку.

ДТЗ адбылося 13-га чэрвеня на трасе Р-43. За стырном Mercedes-Benz Sprinter быў 52-гадовы жыхар Гомеля — ён загінуў на месцы. Ягоны сын, які ехаў у мікрааўтобусе пасажырам, шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.

Страшнае ДТЗ пад Чэрыкавам / ДАІ
Страшнае ДТЗ пад Чэрыкавам / ДАІ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі