Пад Быхавам аўтамабіль знёс бетонны слуп лініі электраперадач (фота)

19/09/2016 - 07:30

У ноч на 19 верасня ў Быхаўскім раёне каля вёскі Перакладавічы "Мерсэдэс-190" урэзаўся ў бетонны слуп лініі электраперадач. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 3.30 ночы.

У аўтамабілі былі 28-гадовы кіроўца і пасажыр. Пасажыр змог выбрацца з аўто самастойна да прыбыцця ратавальнікаў, а кіроўца апынуўся заблакаваным.

Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу. З траўмамі рознай ступені цяжкасці медыкі шпіталізавалі яго ў Быхаўскую цэнтральную раённую лякарню.

Акалічнасці ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ Быхаўскага РАУС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі