Пад Брэстам перакуліўся аўтамабіль, у якім былі двое малых дзяцей

11/08/2017 - 13:21

На Брэстчыне перакуліўся аўтамабіль “Фольксваген Пола”, у якім былі двое малых дзяцей. Здарэнне адбылося ўдзень 10 жніўня на трасе “Брэст — Олтуш — мяжа Украіны”. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, на 62-м кіламетры кіроўца не саўладала з кіраваннем, легкавік выехаў на паласу сустрэчанага руху, дзе перакуліўся. Хлопчыкі ва ўзросце 2 і 8 гадоў, як і іх 37-гадовая маці, атрымалі траўмы. Дзеці былі ва ўтрымліваючых прыстасаваннях, а кіроўца — прышпіленая рамянём бяспекі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота: gaibrest.by
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі