Пад Бабруйскам "Фольксваген-Джэта" вылецеў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам (фота)

12/07/2016 - 09:31

У Бабруйскім раёне аўтамабіль "Фольксваген-Джэта" вылецеў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. Здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня каля вёскі Вуглы. Пацярпела жанчына-кіроўца, яе шпіталізавалі. Як інфармуе прэс-служба МНС, яна была заблакаваная ў салоне, ратавальнікі вызвалілі жанчыну з дапамогай спецінструмента.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі