Пацярпелыя ад тэрактаў у Бельгіі беларусы атрымалі нязначныя траўмы

26/03/2016 - 16:31

Беларускія грамадзяне, якія пацярпелі ад тэрактаў у Бруселі 22 сакавіка, не мелі патрэбы ў шпіталізацыі і лекаваліся амбулаторна. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме “Карціна свету” тэлеканала “РТР-Беларусь” паведаміў амбасадар Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу Андрэй Еўдачэнка.

Па словах дыпламата, беларусам не спатрэбілася шпіталізацыя, бо яны атрымалі нязначныя траўмы.

Амбасадар рэкамендуе грамадзянам нашай краіны ў бліжэйшыя дні ўстрымлівацца ад турыстычных паездак у Бельгію. Ён патлумачыў гэта тым, што многія часткі Бруселя пакуль недаступныя — там яшчэ праходзяць пэўныя аперацыі і ёсць абмежаванні на перасоўванні. Турыстам не змогуць гарантаваць бяспеку, а таксама не дапусцяць да ўсіх славутасцяў, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі