Пачаўся новы раўнд украінска-расійскіх перамоваў. На гэты раз яны праводзяцца анлайн. Папярэднія тры раўнды перамоваў прайшлі ў Беларусі.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны і ўдзельнік перамоўнай украінскай групы Міхаіл Падаляк піша, што ў 4-м раўндзе мусіць быць абмеркавана наступнае: "Пра мір, прыпыненне агню, неадкладнае вывядзенне ўсіх войскаў і гарантыі бяспекі". Падаляк адзначае, што адбываецца "цяжкая размова". Ён піша, што расіяне дагэтуль перакананыя ў "правільным выбары стратэгіі".
"Бакі актыўна выказваюць свае пазіцыі, ужо ўдакладненыя, — пазней напісаў Міхаіл Падаляк. — Камунікацыя цяжка, але ідзе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут