Такімі дадзенымі з Еўрарадыё падзяліўся BELPOL / Белорусская энциклопедия
Камітэт дзяржаўнага кантролю праверыў ва ўсіх раёнах Беларусі жывёлагадоўчыя аб’екты і выявіў праблемы, указаўшы на іх непадрыхтаванасць да зімы. Адпаведны дакумент у распараджэнне Еўрарадыё перадаў BELPOL.
Так, на 38 працэнтах з абследаваных аб’ектаў не ў поўным аб’ёме забяспечаны рамонт і ўцяпленне даху, вокнаў, дзвярэй. На 12 працэнтах — не праведзены неабходны рамонт кармавых сталоў, стойлавага абсталявання, сістэмы напаўнення вадой і выдалення гною.
КДК даручыў аператыўна ўстараніць парушэнні і праінфармаваць Савет Міністраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут