Па "справе Каардынацыйнай рады" па Беларусі правялі каля 200 ператрусаў

01/12/2023 - 17:02

Следчы камітэт

Па "справе Каардынацыйнай рады" 28 лістапада сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне. Такую лічбу называе тг-канал, блізкі да сілавікоў.

Прапагандысты заяўляюць, што ў публічным доступе ёсць імёны 60 сябраў КР, але ў іх нібыта ёсць "пашыраны спіс". Акрамя таго, "правяраюць яшчэ і ўсе сувязі, накшталт сваякоў, сяброў і змоўшчыкаў".

Як распавядала Еўрарадыё, 28 лістапада ў Беларусі прайшлі масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай. Паведамлялася пра ператрусы ў Паўла Латушкі, Юрыя Губарэвіча, Сяргея Чалага ды іншых палітыкаў і актывістаў.

Сілавікі заявілі, што пачалі крымінальную справу на чальцоў КР, фігурантамі па ёй праходзяць больш за 100 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі