Па справе аб педафіліі асудзілі настаўніцу-ябацьку з Асіповічаў — "Белсат"

05/01/2023 - 12:23
Падчас суда па справе аб педафіліі / БЕЛТА

Перад Новым годам у Мінску завяршыўся суд па дзейнасці парнастудыі, якая здымала дзіцячае порна. Па гэтай справе асудзілі шэсць чалавек — пяць жанчын і аднаго мужчыну. У справе фігуравалі не толькі здымкі дзіцячага порна, але і разбэшчванне заведама малалетніх.

Як высветліў "Белсат", адна з асуджаных да затрымання працавала настаўніцай і ў сацыяльных сетках выказвала палітычныя сімпатыі да Аляксандра Лукашэнкі.

Гаворка ідзе пра Ксенію Пярфільеву, якая ў подпісах пад пастамі ў Instagram даволі часта выкарыстоўвае праўладныя хэштэгі. У жніўні 2020-га яна размясціла фатаграфію дачкі з плакатам у руках, на якім напісана #ямыбацька. Гэты пост аўтарка пазначыла хэштэгамі #любимуюнеоттадим і #ямыбатькаby.

У сваім профілі жанчына напісала, што яна "мама дзвюх прыгажунь, выкладчыца, аматарка ювелірнай справы і менеджэрка студыі fashion_shock_art".

Як даведаліся журналісты "Белсата", жанчына, абвінавачаная ў педафіліі і дзіцячай парнаграфіі, раней выкладала англійскую мову ў сярэдняй школа №1 у Асіповічах.

Суд, дарэчы, прызначыў Пярфільевай 13 гадоў калоніі. Іншыя фігуранты атрымалі ад 13 да 19 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі