Ozon схаваў адрасы расійскіх складоў

23/08/2026 - 13:44

Пажар на складзе ў Арэнбурзе / exilenova+

Ozon прыбраў са сваёй адкрытай “Базы ведаў” адрасы і каардынаты 56 складоў у Расіі. Гэта заўважыў “Вот Так”. Пры гэтым месцазнаходжанне чатырох замежных лагістычных цэнтраў кампаніі — у Астане, Алматы, Мінску і Ерэване — па-ранейшаму даступна.

У картках расійскіх складоў зараз няма фактычных і юрыдычных адрасоў, каардынат у “Яндэкс Картах” і схем праезду. У падтрымцы Ozon растлумачылі, што даведачны раздзел абнаўляецца, а прадаўцы зараз атрымліваюць дакладны адрас і маршрут індывідуальна — пры стварэнні заяўкі на пастаўку або праз тэхпадтрымку.

Калі менавіта зніклі адрасы, невядома, аднак паведамленне пра гэта з'явілася 3 жніўня ў адным з профільных чатаў. 

Першыя ж пацверджаныя атакі на Ozon адбыліся ў апошнія два дні.  

Беспілотнікі ўдарылі ў ноч на 23 жніўня па лагістычным комплексе Ozon у Арэнбургу. Пра гэта паведаміў мэр горада Альберт Юмадзілаў. Паводле яго, на тэрыторыі складу ўзнік пажар, які “атрымалася аператыўна патушыць”. Людзі не пацярпелі.

У папярэні дзень, 22 жніўня, дроны атакавалі склад пад Самарай. 

Раней пад удары траплялі толькі склады іншага буйнога маркетплэйса — Wildberries. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі