Гродзенцы ў серыі пенальці адолелі дзейнага чэмпіёна "МЛ Віцебск" / АБФФ
28 лютага стартаваў футбольны сезон у Беларусі. У выставачным матчы за Суперкубак Беларусі сустракаліся дзейны чэмпіён "МЛ Віцебск" і ўладальнік Кубка краіны "Нёман".
Асноўны час матча завяршыўся выніковай нічыёй — 2:2, а ў серыі пенальці гродзенская каманда аказалася мацнейшай — 5:4.
На матчы быў пабіты рэкорд наведвальнасці Суперкубка. У Мінску гульню наведалі 3900 гледачоў. Быў пабіты рэкорд 2015 года, калі на трыбунах у Пінску сабраліся 3100 гледачоў.
"Нёман" упершыню ў гісторыі заваяваў такі трафей. Найбольш разоў яго заваёўваў БАТЭ — восем разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут