Новыя "Ластаўкі" пусцяць з Масквы ў Мінск з 1 кастрычніка

20/09/2021 - 18:17
Акрамя пасажырскіх цягнікоў па маршруце Мінск-Масква ходзіць хуткасная "Ластаўка" / БЕЛТА​

На міжнародным чыгуначным маршруце паміж Масквой і Мінскам з 1 кастрычніка будуць хадзіць дзве новыя 10-вагонныя "Ластаўкі", паведамляе РЖД.

Гэта цягнікі павышанай камфортнасці, кожны з якіх разлічаны на 727 пасажыраў. Яны зменяць 5-вагонныя саставы "Ластавак" на гэтым маршруце. У старых цягніках налічвалася 341 месца.

Расклад руху цягнікоў застанецца ранейшым.

Першы рэйс хуткаснага міжнароднага цягніка "Ластаўка" паміж Масквой і Мінскам адбыўся 30 красавіка. Пасажырам даступныя тры класа абслугоўвання: бізнес, эканом і базавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі