З'явілася відэа з тыгранятамі з гродзенскага заапарку

17/05/2016 - 16:41

Відэа з тыгранятамі з гродзенскага заапарку стала новым хітом інтэрнэту. Двое амурскіх тыгранятаў нарадзіліся 9 красавіка. Іх бацькоў (Шэрмана і Тайгу) прывезлі з Расіі.

Як піша газета "Вечерний Гродно", з моманту нараджэння тыграняты з маці былі ў асаблівым "рэжыме цішыні". Работнікі заапарку стараліся вельмі асцярожна з імі кантактаваць, каб тыгрыца не пачала раўнаваць і не пакінула сваіх дзяцей. Толькі нядаўна іх выпусцілі з вальера.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі