Новая амерыканская вайсковая база можа з'явіцца ў Польшчы ўжо ў 2029 годзе

26/09/2026 - 15:37

Амерыканскія вайсковыя 

Новая амерыканская вайсковая база можа з'явіцца ў Польшчы ўжо ў 2029 годзе, піша Rzeczpospolita. У стадыі абмеркавання — месца для будаўніцтва і патэнцыйная колькасць вайскоўцаў.

Кошт стварэння базы можа складаць каля 3-4 млрд еўра. Чыноўнікі кажуць, што такі аб'ем інвестыцый будзе закладацца ў бюджэт міністэрства абароны Польшчы.

За месца размяшчэння паміж рознымі рэгіёнамі ідзе сапраўднае спаборніцтва, бо размяшчэнне новай базы азначае вялізарны паток інвестыцый. Ды і размешчаныя ў будучыні амерыканскія вайсковыя будуць траціць свае грошы ў бліжэйшых гарадах.

Пакуль разглядаюцца магчымасці размесціць базу пад Уроцлавам, Познанню ці Шчэцінам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі