Новак Джокавіч шосты раз перамог на турніры Australian Open

31/01/2016 - 13:14

Новак Джокавіч, які ўзначальвае сусветны рэйтынг тэнісістаў, стаў пераможцам адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Гэта шостая запар перамога серба на турніры Australian Open.

У вырашальным матчы мужчынскага адзіночнага разраду Джокавіч выйграў у другой ракеткі планеты брытанца Эндзі Марэя — 6:1, 7:5, 7:6 (7:3). Іх паядынак працягваўся 2 гадзіны 58 хвілін.

Пераможцай Australian Open-2016 у жаночым адзіночным разрадзе стала нямецкая тэнісістка Ангеліка Кербер. Гэтая шостая ракетка свету ў фінале спаборніцтваў сенсацыйна адолела найлепшую тэнісістку планеты амерыканку Серэну Уільямс. Гэтая перамога стала для Кербер першым выйгрышам турніру серыі "Вялікага шлема".

Нагадаем, што чэмпіёнкай юніёрскага жаночага турніру стала 17-гадовая беларуска Вера Лапко.

Сярод мужчынскіх пар перамогу святкаваў брытанска-бразільскі тандэм Джэймі Марэй / Бруна Саарэс, у жанчын найлепшай была індыйска-швейцарская пара Санія Мірза / Марціна Хінгіс. Сярод змяшаных параў першае месца заваявалі расіянка Алена Весніна і бразілец Бруна Саарэс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі