Новае расследаванне пра супрацоўнікаў ФСБ, якія маглі атруціць Навальнага

27/01/2021 - 17:50

З'явілася новае расследаванне пра супрацоўнікаў ФСБ, якія маглі атруціць Аляксея Навальнага. Яго падрыхтавалі выданні Bellingcat і The Insider сумесна з нямецкім часопісам Der Spiegel. Сцвярджаецца, што фсбшнікі датычныя да некалькіх забойстваў у Расіі. Ахвярамі названыя Цімур Куашаў, журналіст і праваабаронца, якога знайшлі мёртвым у 2014 годзе на ўскраіне Нальчыка, дагестанскі актывіст Руслан Магамедрагімаў, які загінуў у 2015 годзе каля Махачкалы, лідар руху "Новая Расія" Мікіта Ісаеў, які памёр у 2019-м у цягніку Тамбоў — Масква.

Афіцыйна заяўлялася, што гэтыя людзі памерлі не ад гвалтоўных дзеянняў. Аднак сваякі казалі пра сляды ад уколаў на целах. Аўтары расследавання высветлілі, што маршруты супрацоўнікаў ФСБ і згаданых Куашава, Магамедрагімава і Ісаева супадаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі